Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папаўня́ць гл. папоўніць.

папа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

Высокая футравая шапка.

Генеральская п.

Казацкая п.

папахадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць і папахо́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Хадзіць доўга, неаднаразова.

папахварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е і папахво́рваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Хварэць доўга, неаднаразова.

П. у час эпідэміі грыпу.

папа́хваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Злёгку, крыху пахнуць чым-н. (звычайна непрыемным).

З куфра папахвала (безас.) цвіллю.

Мяса папахвае (пачынае псавацца).

папацёмку, прысл.

Без святла, у цемнаце.

Апранацца п.

папацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго-, чаго-н.

Колькі мы папацягалі (папацягвалі) гэтага бярвення.

па́пачны гл. папка.

папашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папашу́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Шукаць доўга, неаднаразова.

П. цяля ў лесе.

папаяда́ць гл. папаесці.