Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

памужне́лы, -ая, -ае.

Які памужнеў, пасталеў.

П. воін.

памужне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць больш развітым фізічна, больш дарослым, сталым, узмужнець.

Хлопец памужнеў.

паму́ляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. (разм.).

Тое, што і памяцца¹.

памутне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў мутным, непразрыстым.

Памутнелыя шыбы.

2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).

Глядзець памутнелымі вачамі.

3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).

Памутнелая свядомасць.

4. Які страціў выразнасць абрысаў.

Памутнелыя далі.

|| наз. памутне́ласць, -і, ж.

памутне́ць гл. мутнець.

памуці́цца гл. муціцца.

памуці́ць гл. муціць.

паму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Зведаць муку, мучэнне на працягу якога-н. часу.

памфле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

|| прым. памфле́тны, -ая, -ае.

памфлеты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар памфлетаў.

|| ж. памфлеты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.