Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паліга́мія, -і, ж. (спец.).

Форма шлюбу ў некаторых плямён і народаў пры якой мужчына можа мець некалькі жонак; мнагашлюбнасць.

|| прым. паліга́мны, -ая, -ае.

палігло́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ведае многа моў.

Францыск Скарына быў паліглотам.

паліго́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі спецыяльна абсталяваны ўчастак сушы або мора для выпрабавання розных відаў зброі, баявых вучэнняў.

Артылерыйскі п.

Вучэбны п.

|| прым. паліго́нны, -ая, -ае.

паліграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па паліграфіі.

|| ж. паліграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

палігра́фія, -і, ж.

Галіна тэхнікі, прамысловасць, якая занята друкаваннем кніг, газет і пад.

|| прым. паліграфі́чны, -ая, -ае.

паліклі́ніка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.

Медыцынская ўстанова з урачамі розных спецыяльнасцей, прызначаная для аказання насельніцтву ўсіх відаў нестацыянарнай медыцынскай дапамогі.

Раённая п.

Дзіцячая п.

|| прым. палікліні́чны, -ая, -ае.

паліме́ры, -аў, адз. паліме́р, -а, м.

Высокамалекулярныя хімічныя злучэнні, якія складаюцца з аднародных, што паўтараюцца, груп атамаў і шырока прымяняюцца ў тэхніцы.

Прыродныя п.

|| прым. паліме́рны, -ая, -ае.

Палімерныя матэрыялы.

паліня́лы, -ая, -ае.

Які выцвіў, страціў свежасць фарбаў.

Палінялая хустка.

паліня́ць гл. ліняць.

палі́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Марская жывёліна, якая не мяняе свайго месцазнаходжання.

Каралавы п.

2. Хваравітае ўтварэнне з эпітэлію слізістай абалонкі.

Паліпы ў носе.

|| прым. палі́пны, -ая, -ае.