Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

бажы́цца, бажу́ся, бо́жышся, бо́жыцца; незак.

Клясціся імем Бога.

Не бажыцеся, вам і так вераць.

|| зак. пабажы́цца, -бажу́ся, -бо́жышся, -бо́жыцца.

|| наз. бажэ́нне, -я, н.

ба́за, -ы, мн. -ы, баз, ж.

1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).

Б. калоны.

2. Аснова, тое, на чым грунтуецца што-н.

Тэарэтычная б.

3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на пэўнай тэрыторыі.

Ваенна-марская б.

4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнні або абслугоўванні каго-, чаго-н.

Турысцкая б.

5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.

Прадуктовая б.

|| прым. ба́завы, -ая, -ае (да 2, 4 і 5 знач.).

базава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся і базі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак.

1. на чым. Асноўвацца на чым-н., грунтавацца.

Б. на фактах.

2. Размяшчацца дзе-н., мець пэўную базу.

Б. ў лясах.

базава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й і базі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што на чым.

Засноўваць на чым-н.

Б. рост вытворчасці на зніжэнні сабекошту прадукцыі.

база́льт, -у, М -льце, м.

Вулканічная горная парода, звычайна чорнага колеру.

|| прым. база́льтавы, -ая, -ае.

Базальтавая лава.

база́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Месца для гандлю, а таксама гандаль прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку на такім месцы.

Кніжны б.

Апусцеў б.

Адкрыць б. (перан.: распачаць крык, шум; разм.).

Птушыны базар — месца на марскім узбярэжжы, дзе гняздзяцца птушкі.

|| прым. база́рны, -ая, -ае.

Б. дзень.

базілі́ка, -і, ДМі́цы, мн. -і, -лі́к, ж.

Тып антычных і сярэдневяковых прамавугольных будынкаў (звычайна храмаў), якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон.

|| прым. базілі́кавы, -ая, -ае.

ба́зіс, -у, м.

1. Тое, што і база (у 1 і 2 знач.).

2. Сукупнасць пэўных вытворчых адносін, якія вызначаюць эканамічную структуру грамадства і характар надбудовы.

|| прым. ба́зісны, -ая, -ае.

бай¹, ба́я, мн. ба́і, ба́яў, м. (гіст.).

У Сярэдняй Азіі: буйны землеўладальнік або ўласнік жывёлы.

|| прым. ба́йскі, -ая, -ае.

Байскія землі.