індыка́тар
(лац. indicator = паказальнік)
1) прыбор для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і інш.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання;
2) рэчыва, якое ўводзіцца ў раствор для выяўлення хімічнага працэсу, што адбываецца ў растворы;
3) рэчыва, якое вызначае ступень забруджвання знешняга асяроддзя антрапагеннымі таксікантамі.
індыкатры́са
(фр. indicatrice = літар. якая паказвае)
мат. крывая, якая наглядна паказвае змены вектараў у прасторы або на плоскасці.
індыкаты́ў
[лац. (modus) indicativus = абвесны (лад)]
лінгв. абвесны лад дзеяслова.
індыка́цыя
(лац. indicatio)
рэгістрацыя якой-н. інфармацыі на шкале індыкатарнага прыбора, светлавым табло і інш.
інды́кт
(лац. indictum = аб’яўленае)
адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам; была ўведзена ў 312 г. візантыйскім імператарам Канстанцінам I.
індыктыён
(ад лац. indictio = абвяшчэнне)
прамежак часу ў 15 гадоў, пасля якога праводзіўся перапіс маёмасці для вызначэння памераў падаткаў у Рымскай імперыі.
індыферэ́нтны
(лац. indifferens, -ntis)
1) абыякавы, раўнадушны да каго-н., чаго-н. (напр. і. стан, і-ыя адносіны);
2) які не дзейнічае, не рэагуе на знешнія ўмовы (напр. і-ае рэчыва).
індыферэнты́зм
(ад лац. indifferens, -ntis = абыякавы)
абыякавасць, раўнадушнасць.
індыхені́зм
(ісп. indigenismo)
плынь у літаратуры і мастацтве краін Лац. Амерыкі, звязаная з распрацоўкамі тэматыкі, што характарызуе жыццё індзейскага насельніцтва.
і́ндэкс
(лац. index)
1) спіс, пералік чаго-н. (напр. і. тавараў);
2) лічбавы паказчык, які выражае змены якой-н. эканамічнай з’явы (напр. і. цэн);
3) лічбавы або літарны паказчык, які змяшчаецца звычайна ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычны выраз;
4) умоўнае абазначэнне з лічбаў або літар, якое надаецца паштовым аддзяленням, бібліятэчным кніжным раздзелам і інш.