Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інса́йд

(англ. inside = унутры)

гулец у футбольнай або хакейнай камандзе, які займае ў лініі нападу становішча паміж крайнім і цэнтральным гульцамі.

інса́йдэр

(англ. insider)

фізічная асоба, якая мае інфармацыю аб справах (стане дзейнасці) фірмы, прадпрыемства (дырэктар, менеджэр, бухгалтар і інш.).

інса́йт

(англ. insight = разуменне)

акт непасрэднага зразумення ў інтуітывістычнай тэорыі пазнання.

інсаля́цыя

(лац. insolatio)

апрамяненне якой-н. паверхні сонечным святлом.

інсекве́нтны

(ад ін- + лац. sequens, -ntis = наступны);

і-ая даліна — рачная даліна, напрамак якой амаль не залежыць ад тэктанічнай структуры.

інсекта́рый

(с.-лац. insectarium, ад лац. insectum = насякомае)

памяшканне, дзе ў навуковых мэтах разводзяць насякомых; разнавіднасць віварыя.

інсектафунгіцы́ды

(ад лац. insectum = насякомае + fungus = грыб + -цыды)

атрутныя хімічныя прэпараты, прызначаныя для знішчэння насякомых і грыбоў-паразітаў.

інсектыцы́ды

(ад лац. insectum = насякомае + -цыды)

1) хімічныя рэчывы для знішчэння шкодных насякомых;

2) расліны, якія маюць атрутныя для насякомых рэчывы.

інсі́гніі

(лац. insignia)

знакі вышэйшай улады (скіпетр, залатая дыядэма і інш.) у рымскіх імператараў; знакі адрознення вышэйшых магістратаў 1 у час рэспублікі.

інсінуа́тар

(лац. insinuator які тайна пралазіць)

той, хто карыстаецца метадам інсінуацый; паклёпнік.