Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індаксі́л

[ад інд(ыга) + гр. oksys = кіслы]

арганічнае злучэнне, светла-жоўтае крышталічнае рэчыва з непрыемным пахам; выпрацоўваецца ў жывёльным кішэчніку, з’яўляецца важным элементам у сінтэзе індыга.

індало́гія

(ад гр. Indos = Інд + -логія)

сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мастацтва, мову і літаратуру Індыі.

індантрэ́н [ад

інд(ыга) + антра(хінон)]

сіні антрахінонавы фарбавальнік.

індасаме́нт

(ням. Indossament, іт. indossamento, ад лац. in = на + dorsum = спіна)

перадатачны надпіс на адвароце вэксаля, чэка і іншых каштоўных папер, які сведчыць аб пераходзе правоў па гэтых дакументах іншай асобе.

індаса́нт

(ням. Indossant, іт. indossante)

асоба, якая робіць на адвароце вэксаля, чэка або іншай каштоўнай паперы перадатачны надпіс.

індаса́т

(ням. Indossat)

асоба, якой перадаецца вэксаль, чэк або іншая каштоўная папера праз перадатачны надпіс.

індафено́лы

(ад лац. indicum = сіняя фарба + фенолы)

сінтэтычнае злучэнне, якое належыць да кубавых фарбавальнікаў; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, у аналітычнай хіміі як індыкатар 2.

індо́л

[ад інд(ыга) + -ол]

арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва з непрыемным пахам; выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых прэпаратаў, у парфумернай прамысловасці.

індрыкатэ́рыі

(н.-лац. indricotherium)

вымерлыя гіганцкія бязрогія насарогі, якія жылі ў алігацэне і раннім міяцэне.

інду́зій

(лац. indusium = верхняя туніка)

плеўка на паверхні ліста папарацей, якая пакрывае сорусы.