Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ін-, ім-

(лац. in-, im- = не, у, да, на)

прэфікс, які абазначае пярэчанне, адсутнасць чаго-н. або пранікненне ў што-н.

інава́цыя

(лац. innovatio)

1) новаўвядзенне, абнаўленне; укладванне сродкаў у распрацоўку новай тэхнікі, тэхналогіі, навуковыя даследаванні;

2) лінгв. новая з’ява ў мове (напр. лексічная і.).

інадапта́цыя

(ад ін- + адаптацыя)

наяўнасць у асобных груп жывёл такіх прыстасаванняў, якія ў ходзе эвалюцыі выяўляюцца недасканалымі і вядуць да вымірання гэтых груп.

іназі́т

(ад гр. is, inos = мышца)

арганічнае злучэнне, адзін з вітамінаў групы В, шасціатамны цыклічны спірт, які змяшчаецца ў тканках чалавека і большасці жывёл і раслін.

інактыва́цыя

(ад ін- + лац. activus = дзейны)

зніжэнне актыўнасці мікраарганізмаў пад уплывам ферментаў, антыбіётыкаў і інш.

інакуля́цыя

(лац. inoculatio = прышчэпліванне)

увядзенне жывых мікраарганізмаў у арганізм расліны або жывёлы, а таксама чалавека.

інаўгура́цыя

(лац. mauguratio)

урачыстая працэдура ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, каранацыі манарха.

інацэра́мы

(н.-лац. inoceramus, ад гр. is, inos = мышца + keramos = шкарлупіна)

выкапнёвыя марскія малюскі класа двухстворкавых; якія мелі буйную ракавіну з канцэнтрычнымі складкамі; былі пашыраны ў мезазоі.

інбры́дзінг

(англ. inbreeding, ад m = у, унутры + breeding = развядзенне)

скрыжоўванне жывёл або раслін, якія знаходзяцца ў блізкароднасных адносінах у межах адной папуляцыі арганізмаў (параўн. аўтбрыдзінг, кросбрыдзінг).

інбрэ́дны

(ад інбрыдзінг)

атрыманы ў выніку блізкароднаснага скрыжоўвання.