ітабіры́т
(ад ісп. Itabira = назва горада ў Бразіліі)
назва жалезістых кварцытаў у асобных краінах Паўд. Амерыкі.
ітатсі́
(яп. itatsi)
драпежны звярок сям. куніц, пашыраны ў Японіі; жыве каля вады, жывіцца дробнымі грызунамі, рыбай і птушкамі; аб’ект пушнога промыслу; японскі каланок.
і́трый
(н.-лац. yttrium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі)
хімічны элемент, які належыць да групы рэдказямельных элементаў, шэры лёгкі метал; выкарыстоўваецца для легіравання сталі, чыгуну і сплаваў.
ітэраты́ў
(лац. iterativum)
лінгв. мнагакратны дзеяслоў, які выражае дзеянне, што паўтараецца.
ітэраты́ўны
(лац. iterativus)
лінгв. шматразовы, мнагакратны (напр. і. дзеяслоў).
ітэра́цыя
(лац. iteratio = паўтарэнне)
вынік прымянення якой-н. матэматычнай аперацыі, які атрымліваецца ў серыі аналагічных аперацый.
ітэ́рбій
(н.-лац. ytterbium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі)
хімічны элемент сям. лантаноідаў, серабрыста-шэры метал; выкарыстоўваецца як газапаглынальнік у электравакуумных прыборах.