Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ініцыя́лы

(лац. initialis = пачатковы)

1) пачатковыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча;

2) пачатковыя літары раздзела кнігі або абзаца, як правіла, больш буйныя і аздобленыя ўзорамі.

ініцыя́тар

(фр. initiateur, ад лац. initiator)

асоба, група асоб або арганізацыя, якім належыць пачын у якой-н. справе.

ініцыяты́ва

(фр. initiative, ад лац. initiare = пачынаць)

1) самастойны пачын у якой-н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння;

2) вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях;

3) здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць.

ініцыя́цыя

(лац. initiatio = выкананне таінства)

1) пасвячальны абрад у родавым грамадстве, звязаны з пераводам юнакоў і дзяўчат ва ўзроставы клас дарослых мужчын і жанчын;

2) урачыстае прыняцце новага члена ў якую-н. секту.

і́нія

(н.-лац. inia)

рачны дэльфін, які жыве ў рэках і азёрах Паўд. Амерыкі.