Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інжыне́р

(польск. inżynier, ад фр. ingénieur)

спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй (напр. і.-канструктар, горны і.).

інжыне́рыя

(ад інжынер)

інжынерная справа, творчая тэхнічная дзейнасць.

інжыні́рынг

(англ. engineering = інжынерная справа)

сфера дзейнасці па распрацоўцы аб’ектаў прамысловасці, іх інфраструктуры і інш., перш за ўсё ў форме прадастаўлення аказання на камерцыйнай аснове розных інжынерна-кансультацыйных паслуг.

інжы́р

(кр.-тат. inžir, ад перс. ängir)

1) пладовае дрэва сям. тутавых, пашыранае ў субтропіках; смакоўніца;

2) салодкі плод гэтага дрэва; фіга, смоква.

інжэ́ктар

(фр. injecteur, ад лац. iniectare = укідваць)

1) струменная помпа нагнятання вадкасцей у розныя апараты і рэзервуары;

2) фіз. дапаможны паскаральнік зараджаных часціц для ўводу іх у больш магутны (асноўны) паскаральнік.

інжэ́кцыя

(ад інжэктар)

1) увядзенне носьбітаў зарада ў галіну, дзе яны з’яўляюцца неасноўнымі;

2) увод пучка зараджаных часціц у паскаральнік для наступнага іх паскарэння або накаплення;

3) упырскванне паліва ў камеру згарання рухавіка.

інжэню́

(фр. ingénu)

уст. амплуа актрысы, якая выконвае ролі прастадушных, наіўных дзяўчат.