і́ндэкс

(лац. index)

1) спіс, пералік чаго-н. (напр. і. тавараў);

2) лічбавы паказчык, які выражае змены якой-н. эканамічнай з'явы (напр. і. цэн);

3) лічбавы або літарны паказчык, які змяшчаецца звычайна ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычны выраз;

4) умоўнае абазначэнне з лічбаў або літар, якое надаецца паштовым аддзяленням, бібліятэчным кніжным раздзелам і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)