Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арбуці́н

(ад лац. arbutus = сунічнае дрэва)

гліказід, пры расшчапленні якога ўтвараюцца глюкоза і гідрахінон.

арга́зм

(гр. orgasmos = напятасць)

вышэйшая ступень пачуццёвай асалоды, што ўзнікае ў момант завяршэння палавога акта.

арга́л

(манг. argal)

сухі кізяк, які выкарыстоўваецца як паліва ў бязлесных мясцовасцях Азіі.

аргалі́

(манг. argali)

тое, што і архар.

аргама́к

(кр.-тат. arhamak)

старадаўняя назва ўсходніх пародзістых верхавых коней.

арга́н

(лац. organum, ад гр. organon = прылада, інструмент)

1) духавы му зычны клавішны інструмент складанай будовы (уключае сістэму труб, паветранагнятальных мяхоў, клавіятур і рэгістравых ручак), па гукавым аб’ёме роўны сімфанічнаму аркестру;

2) шматствольная артылерыйская гармата 16—18 ст. у Еўропе, у т.л. на Беларусі.

арганагене́з

(ад орган + -генез)

1) фарміраванне органаў жывёл і чалавека ў працэсе эмбрыянальнага развіцця арганізма;

2) утварэнне асноўных органаў раслін з клетачных тканак.

арганаге́нны

(ад орган + -генны);

а-ыя горныя пароды — тое, што і біяліты.

арганаге́ны

(ад орган + -ген)

хімічныя элементы, неабходныя для жыццядзейнасці жывых арганізмаў.

арганагра́фія

(ад орган + -графія)

раздзел біялогіі, які вывучае і апісвае органы раслін і жывёл.