Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арго́

(фр. argot)

умоўныя словы, выразы, што ўжываюцца якой-н. сацыяльнай групай, каб іншыя не маглі іх зразумець (напр. зладзейскае а.).

арго́н

(лац. argon, ад гр. argos = бяздзейны)

хімічны элемент, газ без колеру і паху ; выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпаў, у рэкламных асвятляльных прыстасаваннях і інш.

аргуме́нт

(лац. argumentum)

1) факт, які прыводзіцца для пацвярджэння, абгрунтавання чаго-н.; доказ, довад;

2) мат. незалежная пераменная велічыня, ад змянення якой залежыць змяненне другой велічыні, што называецца функцыяй.

аргументава́ць

(лац. argumentari)

прыводзіць доказы, аргументы.

аргумента́цыя

(лац. argumentatio)

1) прывядзенне доказаў, аргументаў 2) сукупнасць аргументаў.

а́ргус

(гр. Argos = міфічны стовокі вартаўнік)

1) перан. пільны ахоўнік, вартаўнік;

2) птушка сям. фазанавых, якая водзіцца ў лясах Паўд.-Усх. Азіі.