Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ара́хіс

(н.-лац. arachis, ад гр. arachis = зелле)

травяністая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама плады гэтай расліны (земляныя арэхі).

арахнаіды́т

(ад гр. arachnos = павуціна + eidos = выгляд)

запаленне павуціннай абалонкі галаўнога або спіннога мозга.

арахнало́гія

(ад гр. arachne = павук + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае павукападобных.

арахнахло́рыс

(н.-лац. arachnochloris)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая ўдзельнічае ў абагачэнні глебы арганічнымі рэчывамі.

арахні́ды

(н.-лац. arachnida, ад гр. arachne = павук)

клас беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх, да якога належаць павукі, скарпіёны, сальпугі, ілжэскарпіёны, сенакосцы, кляшчы, пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды; павукападобныя.

арахно́зы

(ад гр. arachne = павук + -ноз)

хваробы млекакормячых, птушак, насякомых, чалавека, якія выклікаюцца павукападобнымі.

ара́цыя

(лац. oratio)

празаічны жанр у літаратуры Беларусі 17—18 ст.; своеасаблівы тэатралізаваны паказ-прамова ў школьным тэатры.