Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

археты́п

(гр. archetypon)

1) самы старажытны рукапіс твора, з якога зроблены наступныя копіі;

2) рэканструяваная або засведчаная моўная форма, зыходная для пазнейшых форм.

архі-

(гр. archi-, ад arche = пачатак)

прыстаўка, якая абазначае старшынства, вяршэнства або найвышэйшую ступень чаго-н.

архібі́скуп

(ад архі- + біскуп)

духоўнае званне ў католікаў, сярэдняе паміж біскупам і мітрапалітам (параўн. архіепіскап).

архіва́рыус

(ням. Archivarius, ад лац. archivarius)

супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.

архіво́льт

(іт. archivolto)

архіт. знешняе абрамленне пралёту аркі, найчасцей прафіляванае.

архідыя́кан

(гр. archidiakonos)

старшы дыякан пры мітрапаліце.

архідэ́я

(ад гр. orchis = ядро + eidos = выгляд)

травяністая расліна сям. архідных з духмянымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

архіепі́скап

(гр. archiepiskopos)

духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, старшы епіскап (параўн. архібіскуп).

архіка́рп

(ад архі- + гр. karpos = плод)

жаночы палавы орган некаторых грыбоў, які складаецца з дзвюх клетак.

архіко́ртэкс

(ад архі- + лац. cortex = кара)

філагенічна (гл. філагенез) адносна старажытная частка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга пазваночных; развіваецца ў эвалюцыі пазней за палеакортэкс.