Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артахраматы́чны

(ад арта + храматычны)

які мае павышаную адчувальнасць да зялёных і жоўтых прамянёў (напр. а-ая плёнка).

артацэ́нтр

(ад арта- + цэнтр)

мат. пункт перасячэння вышынь трохвугольніка.

артза́нд

(ням. ortsand)

разнавіднасць артштэйну, што ўтвараецца ў пясчаных падзолістых грунтах.

арто́нія

(н.-лац. arthonia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. артоніевых, які расце на кары лісцевых Дрэў.

арто́трыхум

(н.-лац. orthotrichum)

лістасцябловы мох сям. артотрыхавых, які расце на ствалах дрэў, зрэдку на камянях.

артра-

(гр. arthron = сустаў)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сустаў».

артрабо́трыс

(н.-лац. arthrobotrys)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, на гною, розных арганічных рэштках.

артрагрыпо́з

(ад артра- + гр. grypos = скрыўлены)

прыроджаныя кантрактуры канечнасцей з абмежаваннем або адсутнасцю рухаў у суставах.

артрады́ры

(н.-лац. arthrodira, ад гр. arthron = сустаў + deire = шыя)

падклас вымерлых панцырных рыб класа пласціністаскурых, у якіх у шыйнай вобласці злучаліся галаўны і тулаўны сегменты панцыра; жылі ў сілурыдэвоне.

артрадэ́з

(ад артра- + гр. desis = звязванне)

хірургічная аперацыя па стварэнню поўнай нерухомасці сустава, каб вярнуць страчаную апораздольнасць канечнасці.