Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арга́нум

(лац. organum, ад гр. organon = прылада, інструмент)

тое, што і дыяфанія.

аргаты́зм

(фр. argotisme)

слова, запазычанае літаратурнай мовай з якога-н. арго.

аргатэ́хніка

[ад арга(нізацыя) + тэхніка]

комплекс тэхнічных сродкаў для механізацыі і аўтаматызацыі кіраўніцкай і інжынерна-тэхнічнай працы.

аргентаме́трыя

(ад лац. argentum = серабро + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор азотнакіслага серабра.

аргенты́т

(ад лац. argentum = серабро)

мінерал класа сульфідаў свінцова-шэрага колеру; сярэбраная руда.

аргенці́на

(ад лац. argentum = серабро)

невялікая прамысловая рыба атрада селядцовых, якая водзіцца ў Атлантычным і Ціхім акіянах.

аргілафі́лы

(ад гр. argillos = гліна + -філ)

водныя арганізмы, якія жывуць галоўным чынам на гліністым грунце.

аргілі́т

(ад гр. argillos = гліна + -літ)

асадачная горная парода, утвораная ў выніку ўшчыльнення і цэментацыі гліны.

аргіні́н

(ад гр. arginoeis = сляпуча белы)

арганічная кіслата, якая ўваходзіць у склад бялкоў жывёл і раслін.

аргірагра́фія

(ад гр. argyros = серабро + -графія)

прыгатаванне штрыхавых негатываў без выкарыстання фотаапарата.