Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ары́к

(цюрк. aryk)

абвадняльная канава ў Сярэд. Азіі.

арыктацэно́з

(ад гр. oryktos = выкапнёвы + -цэноз)

комплекс выкапнёвых рэштак раслін і жывёл у дадзеным месцы.

арылава́ць

(ад лац. arilli = араматычныя радыкалы)

тое, што і алкілаваць.

арыло́іды

(ад п.-лац. arillus = мантыя)

дробныя нарасці на семені, якія змяшчаюць масляністыя рэчывы, што садзейнічаюць распаўсюджанню насення мурашкамі.

ары́лус

(п.-лац. arillus = мантыя)

нарасць, якая развіваецца вакол семені і садзейнічае распаўсюджанню насення птушкамі.

ары́лы

(с.-лац. arilli)

хім. аднавалентныя рэшткі араматычных вугляводаў.

арынья́к

(фр. Aurignac = назва пячоры ў Францыі)

археалагічная культура верхняга палеаліту на тэрыторыі шэрагу краін Еўропы, у Палесціне, Іране і Афганістане.

арыстагене́з

(ад гр. aristos = найменшы + -генез)

аўтагенетычная канцэпцыя (гл. аўтагенез), паводле якой новыя прыметы арганізмаў з’яўляюцца ў выніку ўнутраных змен спадчынных рэчываў.

арыстакра́т

(ад арыстакратыя)

асоба, якая належыць да арыстакратыі.

арыстакраты́зм

(ад арыстакратыя)

манера паводзін, знешняя вытанчанасць, характэрныя арыстакратам.