Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архіепі́скап

(гр. archiepiskopos)

духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, старшы епіскап (параўн. архібіскуп).

архіка́рп

(ад архі- + гр. karpos = плод)

жаночы палавы орган некаторых грыбоў, які складаецца з дзвюх клетак.

архіко́ртэкс

(ад архі- + лац. cortex = кара)

філагенічна (гл. філагенез) адносна старажытная частка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга пазваночных; развіваецца ў эвалюцыі пазней за палеакортэкс.

архімандры́т

(с.-гр. archimandrites)

старшы манах, звычайна ігумен праваслаўнага манастыра.

архіпела́г

(гр. archipelagos)

група марскіх астравоў, размешчаных блізка адзін каля аднаго, якія разглядаюцца звычайна як адно цэлае.

архірэ́й

(гр. archiereus)

асоба, якая належыць да вышэйшых свяшчэннаслужыцеляў (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт, патрыярх).

архі́т

(ад гр. orchis = яечка)

мед. запаленне яечка ў чалавека і жывёл.

архітамі́я

(ад гр. arche = пачатак + -тамія)

форма бясполага размнажэння, якая заключаецца ў расчляненні цела жывёліны на асобныя ўчасткі, або сегменты, кожны з якіх можа развівацца ў новую жывёліну.

архітра́ў

(фр. architrave, ад гр. arche = пачатак + лац. trabs = бэлька)

архіт. галоўная бэлька, ніжняя частка антаблемента.

архітэктані́чны

(гр. architektonikos)

звязаны з архітэктонікай.