Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архео́рніс

(ад гр. arche = пачатак + ornis = птушка)

разнавіднасць археаптэрыкса, якую раней лічылі самастойным родам старажытных птушак

археспо́рый

(ад гр. arche = пачатак + спора)

група клетак, з якіх развіваюцца споры ў імхоў і роўнаспоравых папарацепадобных або мікраспоры ў разнаспоравых папарацепадобных, голанасенных і пакрытанасенных раслін.

архе́стра

(гр. orchestra)

акружаная амфітэатрам пляцоўка ў старажытнагрэчаскім тэатры, на якой выступалі хор і акцёры антычнай трагедыі і камедыі.

археты́п

(гр. archetypon)

1) самы старажытны рукапіс твора, з якога зроблены наступныя копіі;

2) рэканструяваная або засведчаная моўная форма, зыходная для пазнейшых форм.

архі-

(гр. archi-, ад arche = пачатак)

прыстаўка, якая абазначае старшынства, вяршэнства або найвышэйшую ступень чаго-н.

архібі́скуп

(ад архі- + біскуп)

духоўнае званне ў католікаў, сярэдняе паміж біскупам і мітрапалітам (параўн. архіепіскап).

архіва́рыус

(ням. Archivarius, ад лац. archivarius)

супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.

архіво́льт

(іт. archivolto)

архіт. знешняе абрамленне пралёту аркі, найчасцей прафіляванае.

архідыя́кан

(гр. archidiakonos)

старшы дыякан пры мітрапаліце.

архідэ́я

(ад гр. orchis = ядро + eidos = выгляд)

травяністая расліна сям. архідных з духмянымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.