Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артапе́дыя

(ад арта- + -педыя)

раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем, лячэннем і прафілактыкай стойкіх дэфармацый пазваночніка і канечнасцей.

артапіраксе́ны

(ад арта- + піраксены)

мінералы групы піраксенаў рамбічнай сінгоніі, зярністыя ўтварэнні зялёнага або бурага колеру.

артапірэ́нія

(н.-лац. arthopyrenia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які расце на кары дуба, вольхі, ліпы, вішні, таполі.

артаптэ́р

(ад арта- + -птэр)

лятальны апарат з крыламі, якія плазам удараюць па паветры, спрошчаная разнавіднасць арнітаптэра.

артаскапі́я

(ад арта- + -скапія)

вывучэнне крышталёў у спалярызаваным лінейна-паралельным святле пры дапамозе артаскопа.

артаско́п

(ад арта- + -скоп)

прыбор для даследавання крышталічных цел у спалярызаваным святле.

артасці́ха

(ад арта- + гр. stichos = лінія)

вертыкальная лінія, якую можна ўмоўна правесці паміж асновамі лісця або бакавых каранёў, размешчаных адзін пад адным.

артатрапі́зм

(ад арта- + трапізм)

здольнасць бакавых органаў раслін расці паралельна на-прамку раздражнення (святла, хімічнага рэчыва і інш.); параўн. плагіятрапізм.

артаферы́ты

(ад арта- + ферыты)

ферыты рэдказямельных элементаў, якія крышталізуюцца ў структурным тыпе пераўскіту.

артахраматыза́цыя

(ад арта- + гр. chroma, -atos = колер)

павелічэнне колераадчувальнасці фатаграфічнай эмульсіі ўвядзеннем у яе сенсібілізатараў, якія робяць эмульсію больш успрымальнай да зялёных і жоўтых прамянёў (параўн. панхраматызацыя).