Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аркто́ціс

(н.-лац. arctotis)

травяністая расліна сям. складанакветных з апушаным лісцем і серабрыста-белымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

А́рктыка

(гр. arktikos = паўночны)

паўночная палярная вобласць зямнога шара.

аркты́чны

(гр. arktikos)

які мае дачыненне да Арктыкі (напр. а. клімат, а. пояс).

а́ркуш

(польск. arkusz, ад лац. arcus = дуга)

1) стандартны ліст паперы, кардону, фанеры, бляхі;

2) адзінка вымярэння аб’ёму кнігі, роўная шаснаццаці старонкам друкаванага тэксту.