Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арандава́ць

(с.-лац. arendare)

браць або даваць што-н. у арэнду.

аранда́тар

(с.-лац. arendator)

той, хто бярэ што-н. у арэнду.

аране́і

(н.-лац. aranei)

атрад арахнідаў, беспазваночныя жывёлы тыпу членістаногіх з целам рознай афарбоўкі даўжынёй ад 0,8 да 11 см, якое складаецца з галавагрудзей і брушка, злучаных кароткай сцяблінкай; павукі.

аранеяло́гія

(ад лац. aranea = павук + -логія)

раздзел арахналогіі, які вывучае павукоў.

ара́нжавы

(ад фр. orange = апельсін)

жоўта-чырвоны, колеру апельсіна.

аранжа́д

(фр. orangeade)

прахаладжальны напітак з апельсінавым сокам.

аранжарэ́я

(фр. orangerie, ад orange = апельсін)

зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, агародніны і кветак; цяпліца.

аранжы́раваць

(фр. arranger = упарадкоўваць)

рабіць аранжыроўку.

аранжыро́ўка

(ад аранжыраваць)

1) пералажэнне музычнага твора для выканання на іншым інструменце або для іншага складу інструментаў ці галасоў (параўн. транскрыпцыя 3);

2) мастацкая кампаноўка раслін (кветак, дэкаратыўных галінак, лісця) у вазах, карзінах, гірляндах, вянках.

ара́нт

(лац. orans, -ntis = які моліцца)

адлюстраванне ў раннехрысціянскім мастацтве фігуры ў малітоўнай позе з узнятымі рукамі.