Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артэрыі́т

(ад артэрыя)

запаленне сценак артэрыі.

артэ́рыя

(гр. arteria)

1) крывяносны сасуд, па якім кроў ад сэрца паступае ў розныя органы цела (напр. сонная а.);

2) перан. важны шлях зносін (транспартная а.).

артэрыясклеро́з

(ад артэрыя + склероз)

хранічнае захворванне артэрый, якое характарызуецца пашчыльненнем іх сценак.

артэфа́кт

(лац. artefactum = умела зробленае)

працэс, які ўзнікае часам пры даследаванні арганізма пад уздзеяннем на яго саміх умоў даследавання.

ару́д

(літ. aruodas)

адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку; засек.

а́рфа

(польск. arfa, harfa, ад ням. Harfe)

1) шматструнны шчыпковы інструмент у выглядзе трохвугольнай рамы;

2) сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны.

арфагра́ма

(ад гр. orthos = правільны + -грама)

напісанне, якое адпавядае правілам арфаграфіі, патрабуе прымянення гэтых правілаў.

арфагра́фія

(ад гр. orthos = правільны + -графія)

сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс.

арфаэ́пія

(ад гр. orthos = правільны + epos = маўленне)

1) правілы літаратурнага вымаўлення;

2) раздзел фанетыкі, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

Арфе́й

(гр. Orpheus = імя чароўнага музыканта і спевака ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. спявак з мілагучным голасам.