Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артра-

(гр. arthron = сустаў)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сустаў».

артрабо́трыс

(н.-лац. arthrobotrys)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, на гною, розных арганічных рэштках.

артрагрыпо́з

(ад артра- + гр. grypos = скрыўлены)

прыроджаныя кантрактуры канечнасцей з абмежаваннем або адсутнасцю рухаў у суставах.

артрады́ры

(н.-лац. arthrodira, ад гр. arthron = сустаў + deire = шыя)

падклас вымерлых панцырных рыб класа пласціністаскурых, у якіх у шыйнай вобласці злучаліся галаўны і тулаўны сегменты панцыра; жылі ў сілурыдэвоне.

артрадэ́з

(ад артра- + гр. desis = звязванне)

хірургічная аперацыя па стварэнню поўнай нерухомасці сустава, каб вярнуць страчаную апораздольнасць канечнасці.

артрадэ́смус

(н.-лац. arthrodesmus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, некаторыя віды якой трапляюцца ў сажалках і азёрах Беларусі.

артралгі́я

(ад артра- + гр. algos = боль)

боль у суставах пры розных захворваннях.

артрало́гія

(ад артра- + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае будову суставаў.

артрапла́стыка

(ад артра + -пластыка)

хірургічная аперацыя, якая аднаўляе рухомасць суставаў.

артрапо́ды

(ад артра- + -поды)

тып беспазваночных жывёл, у які ўваходзяць насякомыя, павукападобныя, ракападобныя, мнаганожкі; членістаногія.