Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артакла́з

(ад арта- + гр. klasis = разлом)

мінерал класа сілікатаў белага або ружовага колеру, часам бясколерны; выкарыстоўваецца ў шклоплавільнай і керамічнай вытворчасці.

артаміксаві́русы

(ад арта + міксавірусы)

група вірусаў, якія выклікаюць вострыя інфекцыйныя хваробы дыхальных шляхоў у чалавека і жывёл (грып, парагрып, чуму).

артанекты́ды

(н.-лац. orthonectida)

клас беспазваночных жывёл тыпу мезазояў, паразіты поласці цела і палавых залоз марскіх беспазваночных.

артапе́д

(ад артапедыя)

спецыяліст па артапедыі.

артапеды́чны

(ад артапедыя)

які мае дачыненне да артапедыі, прызначаны для лячэння дэфармацый цела або для іх кампенсацыі (напр. а. абутак).

артапе́дыя

(ад арта- + -педыя)

раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем, лячэннем і прафілактыкай стойкіх дэфармацый пазваночніка і канечнасцей.

артапіраксе́ны

(ад арта- + піраксены)

мінералы групы піраксенаў рамбічнай сінгоніі, зярністыя ўтварэнні зялёнага або бурага колеру.

артапірэ́нія

(н.-лац. arthopyrenia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які расце на кары дуба, вольхі, ліпы, вішні, таполі.

артаптэ́р

(ад арта- + -птэр)

лятальны апарат з крыламі, якія плазам удараюць па паветры, спрошчаная разнавіднасць арнітаптэра.

артаскапі́я

(ад арта- + -скапія)

вывучэнне крышталёў у спалярызаваным лінейна-паралельным святле пры дапамозе артаскопа.