Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арсена́ты

(ад лац. arsenicum = мыш’як)

солі мыш’яковай кіслаты.

арсені́ды

(ад лац. arsenicum = мыш’як)

злучэнні мыш’яку 3 металамі; выкарыстоўваюцца ў паўправадніковай тэхніцы.

арсені́ты

(ад лац. arsenicum = мыш’як)

солі мыш’яковістых кіслот.

арсі́н

(ад арсен)

злучэнне мыш’яку з вадародам, бясколерны атрутны газ з пахам часнаку.

а́рсіс

(гр. arsis = пад’ём)

літ. моцная частка стапы (параўн. тэзіс 3).

арта-

(гр. orthos = прамы, правільны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «прамы», «правільны».

артаа́там

(ад арта + атам)

атам, у якім сума спінаў электронаў дае адзінку, напр. атам гелію ў стане, калі спіны або двух яго электронаў накіраваны паралельна.

артагана́льнасць

(ад артаганальны)

абагульненне паняцця перпендыкулярнасці, распаўсюджанае на розныя матэматычныя аб’екты.

артагана́льны

(ад гр. orthogonios = прамавугольны)

мат. які мае прамы вугал ці прамыя вуглы (напр. а-ая праекцыя).

артагене́з

(ад арта- + -генез)

тэорыя развіцця жывой прыроды, паводле якой эвалюцыя арганізмаў адбываецца ў строга вызначаных напрамках, без прыроднага адбору.