Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арніці́н

(ад гр. ornis, -ithos = птушка)

амінакіслата, якая выконвае ролю каталізатара ў біясінтэзе мачавіны ў печані.

аро́ба

(ісп. arroba)

мера вагі, роўная 10—15 кг, і аб’ёму, роўная 12,6—40 л, у краінах Лац. Амерыкі.

аро́нія

(н.-лац. aronia, ад гр. aronia)

кустовая расліна сям. ружавых з белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

арпе́джыо

(іт. arpeggio)

муз. спосаб выканання акордаў, пры якім тоны, што іх складаюць, бяруцца не адначасова, а па чарзе, звычайна ад ніжняга да верхняга.

арпена́л

(ад гр. arpe = крывы меч)

лекавы прэпарат, проціспазматычны сродак.

арпінгто́н

(англ. Orpington = назва паселішча ў графстве Кент)

парода курэй, выведзеная ў Англіі.

арсе́йль

(фр. orseille = лакмусавы лішайнік)

фіялетава-чырвоны фарбавальнік для тканін, здабыты ў выніку спецыяльнай апрацоўкі лішайніку.

арсе́н

(гр. arsen = моцны)

хімічны элемент крышталічнай будовы, шэрага або металічнага колеру, атрутны, мыш’як.

арсена́л

(фр. arsenal, ад ар. dārsinā’a = майстэрня зброі)

1) установа, дзе захоўваецца зброя і ваенная амуніцыя (да канца 19 ст. займалася і вырабам зброі);

2) перан. вялікі запас якіх-н. сродкаў, магчымасцей (напр. а. ведаў).

арсенапіры́т

(ад арсен + пірыт)

мінерал класа персульфідаў серабрыста-белага або шэрасталёвага колеру з металічным бляскам.