Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкадэ́нт

(фр. décadent = які падае)

прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.

дэкадэ́нцтва

(фр. décadence = заняпад)

агульная назва крызісных, упадніцкіх з’яў у культуры канца 19 — пач. 20 ст., што праяўляліся ў выражэнні безнадзейнасці, непрымання жыцця, індывідуалізму.

дэкаланіза́цыя

(ад дэ- + каланізацыя)

працэс ліквідацыі каланіялізму.

дэкалара́цыя

(лац. decoloratio)

абясколерванне.

дэкалі́н

[ад дэка- + (нафта)лін]

арганічнае злучэнне, бясколерная пахучая вадкасць, якая з’яўляецца прадуктам разбаўлення нафталіну; выкарыстоўваецца як растваральнік многіх рэчываў.

дэкалі́тр

(ад дэка- + літр)

метрычная мера вадкасці, роўная 10 літрам.

дэкало́г

(ад дэка- + -лог)

дзесяць старазапаветных рэлігійна-маральных запаведзей у Бібліі.

дэкалькава́ць

(ням. dekalkieren)

пераводзіць малюнак пры дапамозе дэкалькаманіі.

дэкалькама́нія

(фр. décalcornanie)

1) спосаб паліграфічнага пераносу каляровых малюнкаў на паперу, шкло, фарфор і іншыя матэрыялы;

2) малюнак, зроблены такім спосабам (параўн. дыяфанія).

дэкальтэ́

(фр. décolleté)

глыбокі выраз у верхняй частцы жаночага адзення.