Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэвальва́цыя

(ням. Devalvation, ад лац. de = з, ад + valvere = мець значэнне)

афіцыяльнае паніжэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або паніжэнне яе курсу ў адносінах да валют іншых краін (проціл. рэвальвацыя).

дэвана́гары

(санскр. devanagari)

складовае пісьмо многіх сучасных індыйскіх моў.

дэваста́цыя

(лац. devastatio = спусташэнне, знішчэнне)

комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню ўзбуджальнікаў інвазійных і інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін у геаграфічнай або гаспадарчай зоне.

дэвіёметр

(ад лац. devio = сыходжу з дарогі + -метр)

прыбор для вымярэння дэвіяцыі частаты, якім кантралюецца якасць радыё- і тэлевізійных сігналаў.

дэві́з

(фр. devise)

1) кароткая фраза, у якой выражаецца кіруючая ідэя паводзін або дзейнасці;

2) слова або выраз, якія аўтар ставіць на творы замест свайго імя на закрытым конкурсе.

дэві́зы

(фр. devises)

плацежныя сродкі (вэксалі, чэкі, акрэдытывы і інш.), выражаныя ў замежнай валюце для міжнародных разлікаў.

дэвія́цыя

(лац. deviatio = адхіленне)

1) адхіленне стрэлкі компаса ад лініі магнітнага мерыдыяна пад уздзеяннем вялікіх мас жалеза;

2) адхіленне ад патрэбнага напрамку руху самалёта, судна, артылерыйскага снарада і інш. пад уплывам якіх-н. прычын;

3) біял. разнавіднасць філэмбрыягенезу, пры якой змена ў развіцці органа адбываецца на сярэдніх стадыях яго фарміравання і прыводзіць да змен яго будовы ў дарослым арганізме (параўн. анабалія, архалаксіс).

дэво́н

(англ. Devon = назва англійскага графства)

чацвёрты па парадку перыяд палеазойскай эры ў гісторыі Зямлі, які пачаўся 410 млн. гадоў назад і цягнуўся каля 60 млн. гадоў.

дэво́нскі

(ад дэвон);

д. перыяд — тое, што і дэвон.