Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэцы-

(лац. decem = дзесяць)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае дзесятую долю меры, што названа ў другой частцы.

дэцыбе́л

(ад дэцы- + бел)

лагарыфмічная адзінка адносін энергіі, сілы ў радыётэхніцы, электратэхніцы, акустыцы, роўная 1/10 бела.

дэцыгра́м

(ад дэцы- + грам)

адзінка вагі, роўная 1/10 грама.

дэцылі́тр

(ад дэцы- + літр)

мера ёмістасці, роўная 1/10 літра.

дэцы́ма дэ́цыма

(лац. decima = дзесятая)

1) інтэрвал паміж першай і дзесятай ступенямі дыятанічнай гамы1 1;

2) дзесятая ступень дыятанічнай гамы;

3) страфа з дзесяці радкоў.

дэцыма́льны

(лац. decimalis)

дзесятковы;

д-ая сістэма — метрычная сістэма;

д-ая вага — дзесятковая вага.

дэцыма́цыя

(п.-лац. decimatio)

пакаранне смерцю кожнага дзесятага, калі не знойдзены вінаваты (старажытны спосаб расправы, які пазней адрадзілі гітлераўцы).

дэцыме́тр

(ад дэцы- + метр)

адзінка даўжыні, роўная 1/10 метра.

дэцымо́ль

(ад лац. decima = дзесятая)

рытмічная фігура з дзесяці гукаў (нот) роўнай працягласці.

дэцэмвіра́т

(лац. decemviratus)

група старажытнарымскіх дэцэмвіраў у час выканання спецыяльнага дзяржаўнага даручэння; пасада дэцэмвіра.