Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды-

(гр. di-, ад dis = двойчы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «падвойны», «двойчы».

дыалефі́ны

(ад ды- + алефіны)

ненасычаныя вуглевадароды з дзвюма падвойнымі сувязямі ў малекуле; дыенавыя вуглевадароды.

дыамафо́с

(ад ды- + амафос)

канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне, а таксама падкормка для жвачных жывёл.

дыамі́д

(ад ды- + амід)

тое, што і гідразін.

дыапсі́ды

(н.-лац. diapsida)

клас паўзуноў, у які ўваходзяць лепідазаўры і архазаўры.

дывакцы́ны

(ад ды- + вакцыны)

камбінацыя дзвюх вакцын з мэтай імунізацыі супраць дзвюх інфекцый.

дыва́н1

(тур. dīvān < ар. dīvān, ад перс. divān)

1) выраб з варсістай узорыстай тканіны для пакрыцця падлогі, упрыгожвання сцен;

2) перан. тое, што пакрывае зямлю суцэльным слоем (напр. д. травы);

3) савет саноўнікаў пры султане ў сярэдневяковай Турцыі, а таксама ўрадавая ўстанова ў некаторых сучасных краінах мусульманскага Усходу.

дыва́н2

(перс. divan = запіс, кніга)

зборнік лірычных вершаў у літаратурах Блізкага і Сярэд. Усходу.

дыверге́нты

(лац. divergens, -ntis = які адхіляецца)

варыянты фанемы, якія ўтварыліся ў выніку яе расчлянення.

дыверге́нцыя

(лац. divergentia)

1) разыходжанне прымет арганізмаў у працэсе іх эвалюцыі, якое прыводзіць да ўзнікнення новых відаў (параўн. канвергенцыя 1);

2) анат. разыходжанне зрокавых восей вачэй ад сярэдняй лініі цела (параўн. канвергенцыя 2);

3) лінгв. ператварэнне адной фанемы ў дзве розныя (параўн. канвергенцыя 3);

4) мат. лік, які характарызуе змяненне вектарнага патоку ў пэўным пункце.