Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды́геры

(англ. diggers = літар. капальнікі)

прадстаўнікі сялянскага руху ў перыяд Англійскай рэвалюцыі 17 ст., якія абвясцілі праграму стварэння бяскласавага грамадства.

дыге́сты

(лац. digesta, ад digerere = размяшчаць у парадку)

сістэматызаваныя прававыя зборнікі ўрыўкаў з твораў рымскіх юрыстаў у асноўным па пытаннях прыватнага права, складзеныя ў 6 ст. у Візантыі пры імператары Юстыніяне; як і інстытуцыі 1, мелі сілу закона.

дыге́стыя

(лац. digestio = раздзяленне)

змесціва цукру ў чым-н., выражанае ў працэнтах; цукрыстасць.

дыгісе́т

(ням. Digiset)

фотанаборная машына з электронна-прамянёвай трубкай і электронным запамінальным устройствам.

дыгіта́йзер

(англ. digitizer)

перыферыйная прылада ЭВМ для ўводу графічнай інфармацыі з неферамагнітных носьбітаў (карты і планы мясцовасці, чарцяжы, графікі і інш.).

дыгіта́ліс

(н.-лац. digitalis)

травяністая расліна сям. залознікавых з буйнымі чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; наперстаўка.

дыгітані́н

(ад лац. digitalis = наперстаўка)

паверхнева-актыўнае арганічнае рэчыва, якое належыць да сапанінаў, выкарыстоўваецца пры выдзяленні ферментаў.

дыгліко́ль

(ад ды- + гліколь)

тое, што і дыэтыленгліколь.

дыгра́ма

(ад ды- + -грама)

сукупнасць двух знакаў, якая ўжываецца для перадачы на пісьме аднаго гуку.

дыгра́ф

(ад ды- + -граф)

пісьмовы знак з дзвюх літар, які ўжываецца для перадачы на пісьме пэўнага гуку.