Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыдадэка́эдр

(ад ды- + дадэкаэдр)

простая форма кубічнай сістэмы ў крышталяграфіі, асобная форма крышталёў пірыту.

дыдактагені́я

[ад дыдакт(ыка) + -генія]

негатыўны псіхічны стан вучня, выкліканы парушэннем педагагічнага такту з боку выхавальніка (настаўніка, трэнера); выяўляецца ў фрустрацыі, страху, прыгнечаным настроі і інш.

дыдакты́зм

(ад гр. didaktikos = павучальны)

павучальнасць.

дыда́ктык

(ад дыдактыка)

спецыяліст у галіне дыдактыкі.

дыда́ктыка

(гр. didaktikos = павучальны)

раздзел педагогікі, у якім разглядаюцца метады і формы навучання і выхавання.

дыдакты́чны

(гр. didaktikos)

1) павучальны;

2) які мае адносіны да дыдактыкі.

дыда́скал

(гр. didaskalos)

настаўнік у Стараж. Грэцыі і Візантыі, а таксама ў некаторых брацкіх школах на Беларусі і ў Маскоўскай дзяржаве ў 17 ст.

дыдра́хма

(гр. didrachmon)

грэчаская манета вартасцю ў дзве драхмы.

дыдымаге́нес

(н.-лац. didymogenes)

каланіяльная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая пашырана ў планктоне некаторых прэсных вадаёмаў.

дыдымады́сціс

(н.-лац. didymocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнадэсмавых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.