Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыя-

(гр. dia = праз)

прэфікс, які абазначае пранікненне, раздзяленне, узаемасувязь, узмацненне, завершанасць.

дыяба́з

(фр. diabase, ад гр. diabasis = пераход, пераправа)

горная парода даўняга вулканічнага паходжання, падобная на базальт; выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

дыябе́т

(гр. diabetes)

хваробы, якія суправаджаюцца выдзяленнем вялікай колькасці мачы;

цукровы д. — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем узроўню цукру ў крыві і ў мачы.

дыябе́тык

(ад гр. diabetes = дыябет)

хворы на дыябет.

дыягана́ль1

(лац. diagonalis, ад гр. diagonios = які ідзе ад вугла да вугла)

мат. прамая лінія, якая злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, што ляжаць не ў адной плоскасці;

па дыяганалі — наўскасяк.

дыягана́ль2

(англ. diagonal < лац. diagonalis, ад гр. diagonis = які ідзе ад вугла да вугла)

шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.

дыягана́льны

(лац. diagonalis, ад гр. diagonios = які ідзе ад вугла да вугла)

які мае адносіны да дыяганалі 1.

дыягене́з

(гр. diagenesis = перараджэнне)

ператварэнне рыхлых адкладаў на дне басейнаў у асадачныя горныя пароды.

дыя́гназ

(гр. diagnosis = распазнаванне)

1) вызначэнне хваробы на падставе абследавання хворага;

2) біял. навуковае апісанне асноўных прымет, якія характарызуюць пэўную сістэматычную групу (від, род і г. д.) раслін або жывёл.

дыягнасты́чны

(гр. diagnostikos = здольны распазнаваць)

які мае адносіны да дыягназу, да дыягностыкі.