Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэ-

(лац. de = з, ад)

прыстаўка, якая абазначае аддзяленне, выдаленне, адмену, спыненне чаго-н. або адваротнае дзеянне ці паніжэнне, спад.

дэантало́гія

(ад гр. deon, -ntos = патрэбнае, належнае + -логія)

1) прафесіянальная этыка медыцынскіх работнікаў, прынцыпы іх паводзін у адносінах да хворых;

2) раздзел этыкі, у якім вывучаюцца праблемы абавязку і абавязковага.

дэаэра́тар

(ад дэ- + гр. aer = паветра)

устройства для выдалення газаў з вадкасці тэрмічным або хімічным метадамі.

дэаэра́цыя

(ад дэ- + аэрацыя)

выдаленне з вадкасці раствораных у ёй газаў (кіслароду, вуглекіслаты і інш.).

дэба́й

[гал. P. Debye = прозвішча гал. фізіка (1884—1966)]

адзінка дыпольнага моманту малекул.

дэбала́нс

(ад дэ- + баланс)

тое, што і дысбаланс.

дэбардзі́раваць

(фр. déborder)

уст. расцягваць баявую лінію так, каб войскі маглі ахопліваць размяшчэнне праціўніка з флангаў.

дэбаркадэ́р

(фр. débarcadère)

1) плывучая прыстань для рачных суднаў;

2) уст. тое, што і платформа 1.

дэбатава́ць

(ням. debattieren)

абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

дэба́ты

(фр. débats)

спрэчкі, абмен думкамі па якіх-н. пытаннях на сходзе, пасяджэнні.