Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэталізава́ць

(фр. détailler)

распрацоўваць у дэталях, удакладняць (напр. д. схему).

дэталіме́трыя

(ад дэталь + -метрыя)

раздзел сенсітаметрыі, звязаны з фатаграфічным выяўленнем адлюстраванняў дробных дэталей, якія адрозніваюцца адна ад адной яскравасцю.

дэта́ль

(фр. détail)

1) састаўная частка машыны, механізма, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш дробныя часткі (напр. д. самалёта);

2) прыватны факт, драбніца;

3) красамоўная падрабязнасць літаратурнага твора.

дэта́льны

(фр. détaillé)

падрабязны, з усімі дэталямі.

дэтанава́ць1

(польск. detonować, ад лац. detonare = загрымець)

узрывацца ў выніку дэтанацыі.

дэтанава́ць2

(фр. détonner)

адхіляцца ад правільнага тону ў музыцы або спевах, фальшывіць.

дэтана́тар

(ад лац. detonare = загрымець)

1) выбуховае рэчыва, здольнае сваім выбухам выклікаць дэтанацыю іншага рэчыва;

2) капсуль, запал, які служыць для ўзрыву асноўнага зарада ў боепрыпасах.

дэтана́цыя

(фр. détonation, ад лац. detonare = загрымець)

1) хуткі хімічны працэс, які суправаджаецца выдзяленнем цяпла і скорасць распаўсюджання якога большая за скорасць гуку ў дадзеным рэчыве;

2) імгненнае загаранне выбуховага рэчыва, выкліканае выбухам другога рэчыва.

дэта́ндэр

(ад фр. détendre = аслабляць)

1) машына для ахаладжэння газу спосабам яго расшырэння з адначасовым выкананнем знешняй работы;

2) клапан, памяншальнік ціску пары.

дэтано́метр

[ад дэтана(цыя) + -метр]

прыбор, які паказвае, што ў рухавіку ўнутранага згарання адбываецца дэтанацыя.