Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэба́й

[гал. P. Debye = прозвішча гал. фізіка (1884—1966)]

адзінка дыпольнага моманту малекул.

дэбала́нс

(ад дэ- + баланс)

тое, што і дысбаланс.

дэбардзі́раваць

(фр. déborder)

уст. расцягваць баявую лінію так, каб войскі маглі ахопліваць размяшчэнне праціўніка з флангаў.

дэбаркадэ́р

(фр. débarcadère)

1) плывучая прыстань для рачных суднаў;

2) уст. тое, што і платформа 1.

дэбатава́ць

(ням. debattieren)

абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

дэба́ты

(фр. débats)

спрэчкі, абмен думкамі па якіх-н. пытаннях на сходзе, пасяджэнні.

дэбашы́р

(фр. débaucheur)

той, хто ўчыняе дэбошы; буян, скандаліст.

дэбенту́ра

(ад лац. debere = быць вінаватым)

пасведчанне, выдадзенае таможняй аб вяртанні мыта.

дэ́бет

(лац. debet = ён вінаваты)

левы бок бухгалтарскага балансу; у рахунках актыву 2 змяшчае прыходную частку, а ў рахунках пасіву 2 расходную (параўн. крэдыт).

дэбі́л

(лац. debillis = кволы, слабы)

чалавек з лёгкай формай прыроджанай псіхічнай непаўнацэннасці, разумовай адсталасці.