Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмабілізава́ць

(фр. démobiliser)

правесці дэмабілізацыю 1.

дэмабіліза́цыя

(фр. démobilisation)

1) звальненне з вайсковай службы ў запас;

2) перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае;

3) перан. аслабленне актыўнасці, гатоўнасць да выканання якіх-н. задач.

дэмаго́г

(гр. demagogos)

палітык, якія для дасягнення сваіх мэт карыстаецца дэмагогіяй 1.

дэмаго́гія

(гр. demagogia)

1) падман народных мас прывабнымі, але лжывымі абяцаннямі для дасягнення сваіх мэт;

2) пустыя мнагаслоўныя разважанні (напр. разводзіць дэмагогію).

дэмагра́фія

(ад гр. demos = народ + -графія)

навука, якая даследуе склад, колькасць, заканамернасці ўзнаўлення насельніцтва ў іх грамадска-гістарычнай абумоўленасці; звязана са статыстыкай 2.

дэмадуля́тар

(ад дэ- + мадулятар)

апарат для правядзення дэмадуляцыі.

дэмадуля́цыя

(ад дэ- + мадуляцыя)

выдзяленне нізкачастотных ваганняў з высокачастотных мадуляваных ваганняў.

дэмакра́т

(ад гр. demos- народ + -крат)

1) прыхільнік дэмакратыі;

2) член дэмакратычнай партыі;

3) той, хто вядзе просты спосаб жыцця.

дэмакратыза́цыя

(ад дэмакратыя)

укараненне прынцыпаў дэмакратыі, перабудова дзяржавы, грамадства на дэмакратычных асновах.

дэмакраты́зм

(ад дэмакратыя)

1) прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі;

2) народнасць, прастата.