дыурэ́з
(н.-лац. diuresis, ад гр. diureo = выдзяляю мачу)
выдзяленне мачы.
дыурэ́тыкі
(гр. diuretikos)
мачагонныя сродкі.
дыурэты́чны
мачагонны.
дыурэці́н
(н.-лац. diuretinum, ад гр. diuretikos = мачагонны)
лекавы прэпарат, белы парашок саладкавата-салёнага смаку, які ўжываецца як мачагонны сродак.