Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыхага́мія

(ад гр. dicha = асобна + -гамія)

неадначасовае выспяванне тычынак і рыльцаў песцікаў у адной кветцы; сустракаецца ў формах пратэрагінія і пратэрандрыя (параўн. гамагамія).

дыхадо́нцыум

(н.-лац. dichodontium)

лістасцябловы мох сям. дыкрынавых, які трапляецца на вільготнай глебе ў лясах.

дыха́зій

(гр. dichazo = раздзяляю надвое)

суквецце, у якога ад галоўнай восі адыходзяць дзве бакавыя восі, што перарастаюць галоўную.

дыхасты́ліс

(н.-лац. dichostylis)

травяністая расліна сям. асаковых з вузкім лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі трапляецца рэдка па берагах рэк і азёр.

дыхатамі́чны

(гр. dichotomos)

разгалінаваны, раздзелены па прынцыпу дыхатаміі.

дыхатамі́я

(гр. dichotomia)

1) дзяленне цэлага на дзве часткі, потым кожнай часткі зноў на дзве і г. д. (параўн. трыхатамія);

2) тып разгалінавання раслін, пры якім кожная галінка дзеліцца на дзве новыя.

дыхлорэта́н

(ад ды- + хлор + этан)

арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца як растваральнік і як сыравіна ў вытворчасці сінтэтычнага каўчуку.

дыхраі́зм

(ад гр. dichroos = двухколерны)

двухколернасць, уласцівасць некаторых крышталёў выяўляць розную афарбоўку ў залежнасці ад таго, у якім напрамку іх разглядаць; разнавіднасць плеахраізму.

дыхраі́т

(ад гр. dichroos = двухколерны)

мінерал, разнавіднасць кардыерыту.

дыхрама́ты

(ад ды- + храматы)

солі дыхромавай кіслаты, моцныя акісляльнікі; выкарыстоўваюцца як кампаненты выбуховых рэчываў, дубільнікі ў гарбарнай прамысловасці і інш.