Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды́на

(ад гр. dynamis = сіла)

адзінка вымярэння сілы ў СГС сістэме адзінак, роўная сіле, якая надае масе ў 1 г паскарэнне 1 см/с​2.

дыназа́ўры

(ад гр. deinos = страшны + -заўр)

самая шматлікая група вымерлых паўзуноў падкласа архазаўраў (анкілазаўры, арнітаподы, заўраподы, карназаўры, стэгазаўры, цэлуразаўры, цэратапсы), якія жылі ў мезазоі; некаторыя дасягалі гіганцкіх памераў.

дына́ма

(англ. dynamo, ад гр. dynamis = сіла, моц)

машына для выпрацоўкі пастаяннага электрычнага току.

дынама-

(гр. dynamis = сіла)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на дачыненне да сілы, энергіі.

дынамагра́ма

(ад дынама- + -грама)

графік змянення нагрузкі ў пункце падвесу насосных штанг у залежнасці ад іх перамяшчэння пры эксплуатацыі нафтавых свідравін.

дынамакардыягра́фія

(ад дынама- + кардыяграфія)

метад даследавання механічных праяўленняў сардэчнай дзейнасці, заснаваны на рэгістрацыі перамяшчэнняў цэнтра цяжару грудной клеткі ў выніку сардэчнай кінематыкі і руху крыві ў буйных сасудах.

дынамаметамарфі́зм

(ад дынама- + метамарфізм)

пераўтварэнне горных парод у нетрах зямной кары пад уплывам высокага ціску.

дынамаме́трыя

(ад дынама + -метрыя)

вымярэнне велічыні механічнай сілы пры дапамозе спецыяльных прыбораў (дынамометраў).

дына́ма-машы́на

(ад дынама + машына)

устарэлая назва электрычнага генератара пастаяннага току.

дынамі́зм

(ад гр. dynamis = сіла)

уласцівасць дынамічнага, насычанасць дзеяннем.