Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дымарфако́кус

(н.-лац. dimorphococcus)

каланіяльная зялёная водарасць сям. дыктыясферыевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

дымарфа́нт

(ад гр. dimoiphos = які мае дзве формы)

дрэва сям. араліевых, пашыранае ў Цэнтр. і Паўд.-Усх. Азіі; дае каштоўную драўніну.

дымарфатэ́ка

(н.-лац. dimorphotheca)

травяністая або паўкустовая расліна сям. складанакветных з падоўжаным апушаным лісцем і ярка-аранжавымі або белымі кветкамі ў буйных суквеццях, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

дымарфі́зм

(ад ды- + -марфізм)

1) здольнасць некаторых рэчываў існаваць у дзвюх розных крышталічных формах; прыватны выпадак полімарфізму 1;

2) наяўнасць у аднаго віду жывёл ці раслін дзвюх розных формаў (напр. самцоў і самак, мужчынскіх і жаночых суквеццяў кукурузы); разнавіднасць полімарфізму 2.

дыметыламі́н

(ад ды- + метыламін)

другасны амін аліфатычнага рада, бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам; выкарыстоўваецца ў вытворчасці паскаральнікаў вулканізацыі, лекаў, гербіцыдаў, мыйных сродкаў і інш.

дыметыламінабензо́л

(ад ды- + метыл + амінабензол)

тое, што і дыметыланілін.

дыметыланілі́н

(ад ды- + метыл + анілін)

трацічны амін, жоўтая вадкасць з дзягцярным пахам; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, як праявіцель для каляровай фатаграфіі.

дыметылбензо́л

(ад ды- + метылбензол)

тое, што і ксілол.

дыметылгідразі́н

(ад ды- + метыл + гідразін)

арганічнае злучэнне, вытворнае гідразіну; выкарыстоўваецца як гаручае ракетнага паліва.

дымінуэ́нда

(іт. diminuendo = змяншаючы)

муз. аслабленне сілы гуку, паступовы пераход ад моцнага гучання да ціхага (параўн. крэшчэнда).