Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыпаэ́на

(н.-лац. dipoena)

павук сям. цянётнікаў, які жыве ў хваёвых і мяшаных лясах, на маладых хвоях і елках.

дыпептыда́зы

(ад ды- + пептыдазы)

ферменты, якія каталізуюць гідралітычнае расшчапленне дыпептыдаў на свабодныя амінакіслоты.

дыпепты́ды

(ад ды- + пептыды)

тое, што і пептыды.

дыпірамі́да

(ад ды- + піраміда)

шматграннік, утвораны дзвюма пірамідамі, якія як быццам злучаны асновамі.

дыпла-

(гр. diploos = двайны, падвойны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «двайны», «падвойны».

дыпладо́к

(ад гр. diploos = двайны + dokos = бэлька)

гіганцкі дыназаўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, які жыў у Паўн. Амерыцы, меў двайныя ніжнія адросткі пазванкоў.

дыпладыёзы

(ад дыпладыя)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі дыпладыя.

дыплады́я

(н.-лац. diplodia)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на сцёблах канапель, на адмерлых травяністых і дрэвавых раслінах.

дыплако́кі

(ад дыпла- + кокі)

шарападобныя бактэрыі, якія размяшчаюцца парамі і з’яўляюцца ўзбуджальнікамі ганарэі, крупознага запалення лёгкіх і іншых хвароб.

дыплама́нт

(ад дыплом)

1) студэнт, які выконвае дыпломную работу;

2) удзельнік конкурсу, узнагароджаны дыпломам 2.