Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артадо́кс

(гр. orthodoksos = прававерны)

той, хто прытрымліваецца артадаксальных поглядаў.

артадо́ксія

(гр. orthodoksia)

нязменная прыхільнасць да якога-н. вучэння, цвёрдая паслядоўнасць у поглядах.

артадро́мія

(ад арта- + гр. dromos = бег, шлях)

самая кароткая лінія паміж двума пунктамі на паверхні шара.

артадыкра́нум

(н.-лац. orthodicranum)

лістасцябловы мох сям. дыкрынавых, які расце на гніючай драўніне, часам на глебе і камянях.

артака́рпус

(н.-лац. artocarpus)

дрэва сям. тутавых з буйнымі ядомымі суплоддзямі, пашыранае ў тропіках Азіі, Палінезіі; хлебнае дрэва.

артакла́з

(ад арта- + гр. klasis = разлом)

мінерал класа сілікатаў белага або ружовага колеру, часам бясколерны; выкарыстоўваецца ў шклоплавільнай і керамічнай вытворчасці.

артаміксаві́русы

(ад арта + міксавірусы)

група вірусаў, якія выклікаюць вострыя інфекцыйныя хваробы дыхальных шляхоў у чалавека і жывёл (грып, парагрып, чуму).

артанекты́ды

(н.-лац. orthonectida)

клас беспазваночных жывёл тыпу мезазояў, паразіты поласці цела і палавых залоз марскіх беспазваночных.

артапе́д

(ад артапедыя)

спецыяліст па артапедыі.

артапеды́чны

(ад артапедыя)

які мае дачыненне да артапедыі, прызначаны для лячэння дэфармацый цела або для іх кампенсацыі (напр. а. абутак).