Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

армату́ра

(лац. armatura = узбраенне)

1) сукупнасць прыбораў і прыстасаванняў для якога-н. апарата, машыны;

2) металічная аснова, каркас жалезабетоннага збудавання.

арме́рыя

(н.-лац. armeria)

травяністая расліна сям. свінчаткавых з ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў халодных і ўмераных зонах; жудрэц.

армі́ла

(лац. armilla = бранзалет, пярсцёнак)

старажытны астранамічны інструмент для вызначэння каардынат нябесных свяціл.

арміля́рны

(ад лац. armilla = бранзалет, пярсцёнак)

астр. кольцападобны;

а-ая сфера — тое, што і арміла.

армі́раваць

(лац. armare = умацоўваць)

умацоўваць матэрыял або часткі канструкцыі элементамі з больш трывалага матэрыялу, напр. уводзіць у бетон стальную арматуру, у шкло металічную сетку.

а́рмія

(фр. armée, ад лац. armatus = узброены)

1) сукупнасць узброеных сіл дзяржавы;

2) сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных;

3) злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій, прызначанае для вядзення ваенных аперацый (напр. танкавая а.);

4) перан. вялікая колькасць людзей, аб’яднаных агульнай справай (працоўная а.).

армрэ́стлінг

(англ. armwrestling, ад arm = рука + wrestling = упартая барацьба)

сп. від барацьбы, пераадоленне намаганняў рукі партнёра сваёй рукой (з апорай локцямі на стол).

армю́р

(фр. armure)

разнавіднасць перапляцення нітак у дробнаўзорыстай тканіне.

армя́к

(тат. ärmäk)

старадаўняя сялянская верхняя адзежына з тоўстага саматканага сукна.

арназе́рыс

(н.-лац. arnoseris)

травяністая расліна сям. складанакветных з залаціста-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе.