Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аркату́ра

(ням. Arkatur, фр. arcature, ад іт. arcata = аркада)

рад аднолькавых арак на фасадзе будынка або на сценах унутры памяшканняў.

аркбута́н

(фр. arc-boutant)

знешняя апорная каменная арка, што перадае распор скляпення ад сцяны да апорнага слупа (контрфорса).

аркебу́за

(фр. arquebuse)

вядомая ў 15—16 ст. у Зах. Еўропе, Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім ручная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула.

арке́стр

(фр. orchestre, ад гр. orchestra = пляцоўка перад сцэнай для хору ў старажытнагрэчаскім іэатры)

1) група музыкантаў, аб’яднаных для сумеснага выканання на розных інструментах музычных твораў, а таксама сукупнасць музычных інструментаў для гэтага;

2) месца ў тэатры перад сцэнай, дзе размяшчаюцца музыканты.

аркестра́нт

(ад аркестр)

музыкант аркестра.

аркестро́ўка

(ад аркестр)

1) выклад аркестравага музычнага твора ў выглядзе партытуры, 2) пералажэнне для аркестра музычнага твора, напр. фартэпіяннага.

аркестрыён

(фр. orchestrion, ад гр. orchestra = пляцоўка перад сцэнай для хору ў старажытнагрэчаскім тэатры)

назва розных механічных музычных інструментаў, якія знешнім выглядам нагадваюць арган.

арккасе́канс

(ад лац. arcus = дуга + касеканс)

мат. вугал, касеканс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

аркката́нгенс

(ад лац. arcus = дуга + катангенс)

мат. вугал, катангенс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

аркко́сінус

(ад лац. arcus = дуга + косінус)

мат. вугал, косінус якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.