паказчык перавозачнай здольнасці судна ці сукупнасці суднаў. Вызначаецца ў тонах поўнай грузападымальнасці (дэдвейт) ці ў рэгістравых тонах (грузаёмістасць).
старажытнагрэчаская назва р.Дон, у вусці якога знаходзіўся аднайм.грэч. горад Баспорскай дзяржавы. З 7 ст. да н.э. Т. — гандл. шлях паміж аддаленымі раёнамі Скіфіі і грэч. гарадамі Прычарнамор’я. У старажытнасці Т. лічыўся мяжой паміж Еўропай і Азіяй, падзяляў тэрыторыі скіфаў і сарматаў. Паводле Плутарха больш стараж. назва Т. — «Амазонская рака», бо лічылася, што на яе берагах жылі амазонкі.
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 3,61 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на Пн і З невыразныя), пясчаныя, пад лесам. Пойма шыр. 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі сплавінныя на Пн і У участкамі тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Выцякае р. Танайка.
ТАНА́КА Гііці (6.3.1863, г. Хагі, Японія — 29.9.1929),
японскі ваенны і дзярж. дзеяч. Барон (1920). Генерал (1921). Вызначыўся ў час руска-японскай вайны 1904—05. У 1918—21 і 1923—24 ваенны міністр яп. ўрада. У 1927—29 прэм’ер-міністр Японіі. Лідэр партыі Сэюкай. Выступаў за больш жорсткую палітыку ў дачыненні да Кітая. З мэтай спыніць рух войск Гаміньдана на Пн Кітая у 1928 накіраваў яп. войскі ў кіт.прав. Шаньдун. Ва ўнутр. палітыцы кабінет Т. ажыццяўляў рэпрэсіі супраць левых арг-цый. З імем Т. звязана гісторыя з т.зв «мемарандумам Т.» — нібыта сакрэтнай знешнепаліт. праграмай яп. ўрада, тэкст якога быў распаўсюджаны ў 1929 кіт. і сусв. прэсай. Па сутнасці гэта і была праграма заваявання Японіяй сусв. панавання. Сапраўднасць «мемарандума Т.» не даказана, але яп. агрэсія ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі ў 1930 — пач. 1940-х г. развівалася ў поўнай адпаведнасці з гэтым дакументам.
ТАНА́КА (Tanaka) Каічы (н. 3.8.1959, г. Таяма, Японія),
японскі інжынер-даследчык. Скончыў ун-т Тахоку ў г. Сендай (1983). З 1983 у карпарацыі «Шымадзу». Навук. працы па праблемах іанізацыі малекул і абсталявання для мас-спектраметрыі. Прапанаваў новую методыку выпарэння і іанізацыі асобных малекул шляхам кропкавага нагрэву бялковага рэчыва ці яго раствору лазернымі імпульсамі (у сааўт.; 1987). Распрацаваў метады мас-спектраметрыі для ідэнтыфікацыі і структурнага аналізу біял. макрамалекул ДНК і бялкоў. Нобелеўская прэмія 2002 (з К.Вютрыхам і Дж.Б.Фенам).
ТАНАКАТЭКУ́ТЛІ у міфах ацтэкаў вярхоўны бог. Т. разам са сваёй жонкай Танакасіўатль лічыліся творцамі сусвету, першай боскай і чалавечай парай, уладарамі самага верхняга (трынаццатага) неба.
1) у мове вышыня; галоснага гука, характэрная для яго параўнання з іншым.
2) У музыцы дакладнае вышыннае размяшчэнне гукаў ладу. Назва пэўнай Т. складаецца з абазначэнняў тонікі і ладу (ля мажор A-dur, скарочана A; фа-дыез мінор ці fis-moll; скарочана fis). У сучаснай гука-.вой сістэме тонікай можа служыць кожны з 12 гукаў актавы, адпаведна кожны лад можа быць рэалізаваны ў 12 Т.
рака на Алясцы, у ЗША, левы прыток р. Юкан. Даўж. 960 км, пл.бас. 115 тыс.км². Вытокі ў гарах Урангеля. У верхнім цячэнні парожыстая, ніжэй утварае шмат рукавоў і старыц. Ледастаў з кастр. да мая. Леняе разводдзе. Сярэдні расход вады 970 м³/с. Суднаходная на 360 км ал вусця. На правым прытоку Т. (р. Чэна) — г. Фэрбанкс.
ТАНАНА́ЕЎ Іван Уладзіміравіч (4.6.1904, с. Сярповае Маршанскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 28.2.1993),
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1958, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1925), дзе і працаваў. З 1935 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АНСССР, адначасова ў 1939—68 выкладаў у маскоўскіх ВНУ (з 1940 праф.). У 1965—88 гал. рэдактар час. «Неорганические материалы». Навук. працы па неарган. і аналіт. хіміі, фіз.-хім. аналізе. Прапанаваў метад вывучэння гетэрагенных сістэм з маларастваральнымі кампанентамі (1967—69, метад астаткавых канцэнтрацый Т.). Распрацаваў метады атрымання звышчыстых крэмнію, германію, ферацыянідны метад атрымання рубідыю і цэзію з раствораў калійных солей. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1971.
Тв.:
Химия германия. М., 1967 (разам з М.Я.Шпіртам);
Химия ферроцианидов. М., 1971 (у сааўт.);
Особенности кристаллохимии соединений редкоземельных элементов. М., 1984 (разам з Г.А.Бандуркіным, Б.П.Джурын-1 скім).