комплекс археал. помнікаў каля в. Тайманава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Адкрыў і даследаваў у 1967—83 Л.Д.Побаль. На стаянцы позняга мезаліту (6-е тыс. да н.э.) знойдзены наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы постсвідэрскай культуры. На лакалізаваным на гэтай тэрыторыі селішчы позняга этапу зарубінецкай культуры і банцараўскай культуры (2—8 ст.н.э.) выяўлены рэшткі 51 паўзямлянкавага жытла, ямы ад наземных і паглыбленых у мацярык жытлаў і ад розных гасп. і вытв. пабудоў. Знойдзены жал. наральнік, сярпы. нажы, шылы, зерняцёркі, верхні камень ад жорнаў, гліняныя тыглі, бронзавыя вырабы, рымскія бронзавыя і жал. фібулы, рымскія пацеркі. Керамічныя знаходкі прадстаўлены прасліцамі, грузікамі, грубаляпнымі пасудзінамі з расчосамі, ганчарнай керамікай 10—13 ст. У комплекс уваходзяць таксама яшчэ 2 селішчы, бескурганны і курганны могільнікі.
род рыб сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. 4 віды Т.: дунайскі ласось (H. hucho), звычайны (H. taimen), карэйскі (H. ishikawai) і сахалінскі, або чавіца (H. penyi). Жывуць у рэках і азёрах Еўразіі (ад бас. Дуная да Карэі і Сахаліна). Сахалінскі Т. адзіны прахадны від.
Даўж. да 1,5 м, маса да 60 кг. На целе Х-падобныя і паўмесяцавыя цёмныя плямкі. Зубы на сашніку ўтвараюць з паднябеннымі зубамі суцэльную дугападобную паласу (характэрная прыкмета). Галава сціснута з бакоў і нагадвае шчупаковую. У час нерасту цела становіцца чырванаватае. Кормяцца дробнай рыбай. Аб’екты промыслу.
Таймені: 1 — дунайскі, або ласось дунайскі; 2 — звычайны.
лічыльнік часу, які выдае сігнал праз зададзены прамежак часу. Выкарыстоўваецца як прылада, якая ўключае (выключае) машыну ці інш. апарат прамысл. або быт. прызначэння пасля сканчэння зададзенага прамежку часу.
у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, у Расіі, на У п-ва Таймыр, у гарах Быранга. Пл. зменьваецца ад 4,5 тыс.км² у разводдзе да 1,2 тыс.км² зімой. Даўж. 200 км, шыр. ад некалькіх кіламетраў да 80 км, глыб. да 25,2 м. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Берагі парэзаны мелкаводнымі залівамі і бухтамі. Паўн. бераг стромкі, паўд. — пакаты. У зах.ч. некалькі камяністых астравоў. Упадае р. Верхняя Таймырам выцякае р. Ніжняя Таймыра. Т. свабодны ад лёду 64 дні (сярэдзіна ліп.—сярэдзіна вер.) за год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 6 м. Рыбалоўства.
востраў у Карскім м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, у Расіі, каля ўзбярэжжа п-ва Таймыр. Пл. 350 км², даўж. каля 37 км, шыр. каля 19 км, выш. да 235 м. Складзены пераважна з пясчанікаў і сланцаў. Арктычная тундра. Адкрыты і названы ў 1878 экспедыцыяй Н.А.Э.Нордэншэльда.
ТАЙМЫ́Р, Таймырскі паўвостраў. На Пн азіяцкай ч. Расіі, у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, паміж Енісейскім зал. Карскага м. і Хатангскім зал. мора Лапцевых. Крайні паўн. пункт Т. — мыс Чэлюскін, паўд. мяжа — паўн. ўступ Сярэднесібірскага пласкагор’я. Пл. каля 400 тыс.км², даўж. каля 1000 км, шыр. больш за 500 км. Берагі пераважна нізкія, моцна парэзаныя. У цэнтр.ч. — горы Быранга (выш. да 1146 м), якія працягваюцца з ПнЗ на ПдУ. Паўн.-Таймырская і Паўн.-Сібірская нізіны. Радовішчы кам. вугалю. Клімат суровы. арктычны. Ападкаў 115—230 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Найб. рэкі: Пясіна, Верхняя і Ніжняя Таймыра, Хатанга. Шмат азёр, найб.Таймыр. На Пн арктычныя і высакагорныя пустыні і паўпустыні, у сярэдняй ч. тундра, на крайнім Пд лесатундра. У складзе жывёльнага свету: заяц-бяляк, пясец, ліс, воўк, паўн. алень, белы мядзведзь; у моры — бялуха, нерпа, морж; летам шмат птушак.
Размешчана на Крайняй Поўначы Усх. Сібіры ў Краснаярскім краі Рас. Федэрацыі. Уключае архіпелагі Паўн. Зямля, Нордэншэльда і інш., абмываецца морамі Лапцевых і Карскім. Пл. 862,1 тыс.км². Нас. 44 тыс.чал. (2000), гарадскога 66%. Цэнтр — г.Дудзінка. На тэр. акругі горад краявога падпарадкавання Нарыльск і падпарадкаваныя Нарыльскай гар. адміністрацыі гарады Талнах і Каеркан. Гл. карту да арт.Краснаярскі край.
Займае п-аўТаймыр, паўн.ч. Сярэднесібірскага пласкагор’я з плато Путарана (выш. да 1629 м) і размешчаную паміж імі Паўн.-Сібірскую нізіну. На ПдЗ, на левабярэжжы р. Енісей — ч.Зах.-Сібірскай раўніны. Карысныя выкапні: медна-нікелевыя і спадарожныя руды (малібдэн, кобальт, вальфрам), каменны вугаль, прыродны газ, нафта, кухонная соль. Клімат арктычны і субарктычны. Сярэдняя т-растудз. -32 °C, ліп. 2—13 °C. Ападкаў каля 250 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Енісей, Пясіна, Хатанга, Верхняя і Ніжняя Таймыра. Шмат азёр (Таймыр, Лама, Пясіна, Хантайскае) і балот. Пераважаюць тыповыя тундравыя і тарфяна-глеевыя глебы. Арктычная мохава-лішайнікавая і хмызнячковая тундра зменьваецца на Пд лесатундрай з рэдкастойнымі лістоўнічнымі лясамі і хмызнякамі. Путаранскі і Таймырскі запаведнікі.
Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (каменны вугаль, газ) і рыбная (рыбазаводы ў Дудзінцы, Дыксане, Хатанзе). Усць-Хантайская ГЭС. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на аленегадоўлі. Нязначна развіты мяса-малочная жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Пушны промысел і зверагадоўля (блакітны пясец і серабрыста-чорны ліс). Цяплічная гаспадарка. Суднаходства па рэках Енісей (у межах акругі даступна марскім суднам), Хатанга, Паўночным марскім шляху. Гал. парты: Дудзінка, Дыксан, Хатанга. Чыгунка Дудзінка—Нарыльск—Талнах. Аэрапорты: Алыкель (за 40 км на З ад Нарыльска), Дыксан, Хатанга. Газаправод Месаяха—Дудзінка—Нарыльск. Мясц. перавозкі на аленях і сабаках.
Да арт.Таймырская (Даўгана-Ненецкая) аўтаномная акруга. На Таймыры.
ТАЙМЫ́РСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК У Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) нац. акрузе (Расія),
на правабярэжжы р. Таймыр. Пл. 1781,9 тыс.га. Засн. ў 1979. Пакатахвалістая раўніна з узгорыста-градавымі ўчасткамі, на ПнУ адгор’і гор Быранга (выш. да 567 м). Арктычныя і субарктычныя тундры, у адгор’і Быранга ўчасткі арктычных пустынь. На тэр.
Т.з. самыя паўн. ўчасткі лясных масіваў даурскай лістоўніцы. У фауне 16 відаў млекакормячых (заяц-бяляк, воўк, пясец, гарнастай, паўн. алень і інш.), з іх у Чырв. кнізе Расіі белы мядзведзь і морж лапеўскі; 85 відаў птушак (зімнік, сава белая, курапатка белая і тундраная, гусь-гуменнік, гага, гагара тундраная, кулікі, чайкі і інш.), з іх у Чырв. кнізе лебедзь малы, арлан-белахвост, беркут, крэчат, сапсан, казарка чорная, гагара чырвонаваллёвая. У іхтыяфауне больш за 20 відаў, у т. л. сіговыя, ласасёвыя, харыусавыя.
від галасавання на выбарах і рэферэндуме, пры якім выключаны кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Свабода волевыяўлення пры Т.г. дасягаецца праз галасаванне бюлетэнямі, шарамі або спец. машынамі для галасавання. Найб. пашырана Т.г. бюлетэнямі, якія змяшчаюць розныя варыянты вынесенага на галасаванне рашэння. Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у асобым пакоі або кабіне і апускаецца ў выбарчую скрынку (урну) у складзеным выглядзе або ў спец. канверце.